Суд прызнаў раварыста вінаватым. Пакаранне – 2 гады пазбаўлення волі


Суд скончаны, але гісторыя працягваецца. 22-гадовага ўдзельніка роварнага руху «Крытычная маса» Дзмітрыя Паліенку адпусцілі з залы суда. Хоць ён прызнаны не толькі вінаватым, але і будзе прымусова лячыцца ад алкагалізму. Такі сцэнар, кажуць праваабаронцы, зусім невыпадковы.