Страйк таксоўцаў у Гомлі


Што насамрэч хаваецца за прывабнаю назвай? Адна з гомельскіх кампаніяў таксі з пачатку лютага ўвяла тарыф «Лёгкі». Аднак супраць новых, ніжэйшых расцэнак, пакліканых завабіць кліентаў, узбунтаваліся кіроўцы, якія супрацоўнічаюць з кампаніяй. Пры гэтым абодва бакі канфлікту аднолькава скардзяцца на жыццё, якое з кожным днём робіцца далёка не лягчэйшае.