Аб'ектыў 29.09.2016 Слесар павесіўся на працы, атрымаўшы мінусавы заробак


Сёння стала вядома пра самагубства працаўніка Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў, які павесіўся 27 верасня наўпрост на працы. Штуршком да адчайнага кроку стаўся разліковы ліст па заробку, з якога вынікала, што працоўны не толькі не зарабіў, а яшчэ і аказаўся вінен прадпрыемству. Працадаўца аспрэчвае, ды цвердзіць – нябожчык злоўжываў алкаголем, дачка ягоная выхоўваецца ў інтэрнаце, ды і выдаткоўваў мужчына больш, чым зарабляў.

Фота – bobruisk.ru

Глядзі таксама
Каментары