Аб'ектыў 11.02.2016 СКА вярнуўся, каб перамагчы


Гандбалісты менскага СКА перамогаю адзначылі сваё вяртанне ў Палац спорту ва Уруччы. У першым афіцыйным матчы пасля рэканструкцыі комплексу каманда Спартака Мірановіча ў межах чэмпіянату краіны сустракалася з «Гомлем» і нанесла яму паразу 24:19.

Толькі тры гульні ўмясціў у сябе чарговы тур НХЛ. Сустрэча «Дэтройту» з «Атаваю» была характэрная дэбютам за каманду са сталіцы Канады абаронцы Дыёна Фанёфа, толькі што выменянага менеджментам «Сэнатарз» у «Таронта» ў межах трэйду, дзе былі задзеяныя дзевяць хакеістаў. У выніку тут «Рэд Ўінгс» дома былі мацнейшыя – 3:1.

На гардаўскіх кортах Ротэрдаму працягваецца турнір Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. Ужо ў другім коле лёс звёў прадстаўнікоў Францыі Жэрэмі Шардзі ды Нікаля Маю. Амаль праз паўтары гадзіны перамога тут была на баку Маю – 7:5, 6:2.

Глядзі таксама
Каментары