Рухавікі з Расеі падвялі беларусаў на «Дакары» / «Спорт»


 Яшчэ адзін экіпаж «МАЗ-СПОРТаўта» пакідае ралі-рэйд «Дакар». 11-ты этап стаў апошнім для каманды пад кіраўніцтвам Аляксандра Васілеўскага праз праблемы з рухавіком.

Тэмпература паветра зноў перавышала 40 градусаў, і шмат якія аўты не вытрымалі такіх нагрузак. Пацверджанне таму – на фініш спецадцінку дабраліся толькі 38 экіпажаў з 55-ці. Нагадаю, што пасля 8-га этапу сышоў з ралі наш экіпаж пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча, таксама з прычыны праблемаў з рухавіком. Адзначу, што на абедзвюх машынах стаяць рухавікі расейскай вытворчасці. Засталася з нашых цяжкавікоў у рэйдзе цяпер толькі «хуткая тэхнічка», вядомая Уладзімірам Васілеўскім, якая гэты этап скончыла на 24-м радку. Адзначу, што на ёй стаіць рухавік вытворчасці адной з чэшскіх кампаніяў. Перамог на 11-м этапе КамАЗ Эдуарда Мікалаева. У агульным заліку лідаруе Жэрард дэ Рой на «Івэка», а МАЗ з Васілеўскім узняўся на 25-ты радок.