Расплата за крэдыт: новыя мытныя правілы для беларусаў


З 1 ліпеня для беларусаў пачнуць дзеяць новыя мытныя правілы

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Мытны Кодэкс Еўразійскага саюзу.

Беларусь ухваліла гэты дакумент на тры з паловай месяцы пазней, чым астатнія чальцы Еўразійскага саюзу.

Прычына – нафтагазавы канфлікт?

Нечаканая занепакоенасць уладаў патэнцыйнымі нявыгоднымі новых мытных правілаў, якія распрацоўваліся некалькі год, прыпала на гарачую фазу г.з газавай вайны, калі Беларусь адмаўлялася плаціць за расейскі газ цану, якую патрабаваў Газпромам. Расея, у адказ, паступова скарачала пастаўкі сыравіны на айчынныя нафтаперапрацоўчыя заводы.

Чаму ж Менск саступіў цяпер?

Палітолагі ўвязваюць гэта з урэгуляваннем нафтагазавага канфлікту на мінулым тыдні ў Маскве.

«Расея пайшла на саступкі, шмат задаволіла з таго, што хацеў афіцыйны Менск, ну і прычына для далейшага ціску ўжо адсутнічае, таму і кодэкс быў падпісаны», – тлумачыць палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

Ёсць плюсы

Новыя мытныя правілы прадугледжваюць спрашчэнне і скарачэнне часу на праходжанне мытных працэдураў, сярод іншага – за кошт электроннага дэкларавання, што станоўча адабʼецца на бізнесе. Удалося Беларусі адстаяць і сваё права надзяляць падатковымі ільготамі рэзідэнтаў «Свабодных эканамічных зонаў», такіх, як, напрыклад, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.

Па некаторых пытаннях прыйшлося ісці на саступкі.

«Пытанні фінансавай дастатковасці і некаторыя іншыя, яны сцягнутыя на бок інтарэсаў расейскага боку», – зазначыў эканаміст Леанід Фрыдкін.

Абавяжуць пакупаць менш у інтэрнэце

Для фізічных асобаў у ЕАЭС будзе паступова зніжацца ліміт бязмытнага закупу ў інтэрнэт крамах. Налета – да Eur 500 на месяц і да Eur 200 яшчэ праз год. Штопраўда, у Беларусі гэты ліміт ужо цяпер складае ўсяго Eur 22. Ці адменіць Мытны кодэкс ЕАЭС гэтае правіла? Пра гэта мы паінфармуем нашых гледачоў пасля таго, як атрымаем адказ на наш запыт у Мытны камітэт.

Станіслаў Івашкевіч, Менск, фота: Vladimir Gorovykh / TASS / Forum