Рака Сож. Замест вады – смецце


Ад праблемаў сацыяльна-эканамічных да экалагічных. Якіх, дарэчы, чыноўнікі таксама спрабуюць не заўважаць. Добрушскі раён, што на Гомельшчыне, зноў вылучыўся абыякавасцю мясцовых уладаў да экалогіі. Тыдзень таму мы ўжо паказвалі рэпартаж з вёскі Ігаўка, пра палігон прамысловых адкідаў. Гэтым разам бʼюць у набат жыхары іншай вёскі, дзе смецце літаральна плыве па рацэ.