Праз каго здаражэлі жыроўкі?


Новыя жыроўкі беларусы атрымалі яшчэ на мінулым тыдні, а шок і абурэнне ад лічбаў у квітанцыях не праходзяць. У камітэце дзяржкантролю кажуць, што адмысловыя разлікі на практыцы прымянілі – цытуем – «ад балды». Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй нарадзе, прысвечанай ЖКГ, загадаў знайсці дзясятак-другі вінаватых у павелічэнні тарыфаў і публічна пасадзіць. Хто ж вінаваты ў студзеньскім скачку і чаму ўлады дагэтуль самі не разумеюць коштаўтварэння камуналкі?