Пратэсту прадпрымальнікаў – быць!


Пасля пагрозаў і абразаў з боку Лукашэнкі адныя далей спадзяюцца на дыялог, іншыя ідуць у напад. Пратэсты прадпрымальнікаў у Менску усё ж адбудуцца. Нягледзячы на рашэнне Анатоля Шумчанкі адклікаць заяўку на мітынг 15-га лютага, віцебскія прадпрымальнікі пастанавілі правесці ўсебеларускі сход у сталіцы.