Паспяховы старт Азаранкі


 Вікторыя Азаранка паспяхова распачала свой выступ у традыцыйна першым у годзе турніры Жаночай тэніснай Асацыяцыі, які прымае аўстралійскі Брысбэн. Свой дэбютны матч Вікторыя выгуляла ў нарадзінкі ўкраінскага Львова, а зараз жыхаркі Сочы і рэпрзентанкі Расеі – 115 ракеткі свету Алены Весніной 6:2, 6:0.

У працяг тэніснай тэматыкі звернемся да таксама традыцыйнага «Кубка Гопмэна», які распачаўся ў іншым аўстралійскім горадзе. Там упершыню з 1995 года гуляе зборная Украіны. Гэта не адзіны камандавы турнір для вялікага тэнісу, але, у адрозненне ад мужчынскага Кубка Дэйвіса ды жаночага Кубка федэрацыі, тут гуляюцца выключна асабістыя матчы ды мікставыя. Украіна трапіла ў адну групу з дружынамі ЗША, Аўстраліі ды Чэхіі. І ўжо сёння нашыя паўднёвыя суседзі адолелі Злучаныя Штаты 2:1 дзякуючы перамогам Эліны Світолінай і Аляксандра Далгаполава. А Вялікая Брытанія з тым жа лікам у панядзелак адолела Францыю.