Парламенцкія выбары ў Расеі: пануе «Единая Россия»


Расея рыхтуецца да выбараў у Дзяржаўную Думу. Ужо ў гэтую нядзелю жыхары нашай усходняй суседкі абяруць новы склад ніжняй палаты Федэральнага сходу. Што праўда, вялікіх спадзеваў у расейцаў на хуткія змены амаль няма, а большасць адмыслоўцаў схіляюцца да перамогі праўладнай «Единой России».