Гульня жаночых «Цмокаў» без натхнення


 Жаночыя менскія «Цмокі» не так натхнёна выступаюць ў Еўратурніры, як іх мужчынскія калегі. Абсалютная процілегласць: у тых у Еўракубку дзве перамогі – ў нашага слабога полу дзве паразы.

І тыя і тыя правялі, акурат, па дзве сустрэчы. Хаця, па вялткім рахунку, чэмпіёнкі Беларусі ідуць па мінуласезонным графіку. Але, як гаворыцца, не дай Бог далей. Там былі шэсць паразаў – страты ва ўсіх матчах Еўракубку. Сёлета – пакуль дзве.

Але, па зыходзячай. Расейскай “Чэвакаце” прагулялі на выездзе 7 пунктаў, турэцкаму «Эдырнэспору» ужо дома – амаль ў два разы больш 46:61.

Найлепшага выніку на пляцоўцы дамаглася першы нумар суперніц – амерыканка Іворы Лата, якой удалося сабраць 17 пунктаў. І 15 з іх апусціліся ў кош пасля далёкіх кідкоў. Яшчэ дзве суперніцы займелі па 12 балаў, а іншыя дзве пастараліся на 9 падбораў конжная. У “Цмокаў” пакзнікі болш сціплыя. Найлепшая – Ала Мураўская – 13 пунктаў, прычым, толькі два з шасці далёкіх трапленняў. А з падбораў найлепшая ў гэтым паказніку Гедрэ Паўгайт зняла сем.

Турчанкі захапілі лідарства ў трэцяй групе «С» са стоадсоткавым паказнікам. А «Чэваката» пацярпела першую паразу, саступіўшы «Енісею» 69:74. І цяпер у расейскіх камандаў па 3 пункты. Менск станоўчых балаў пакуль не набраў і наступным разам – 12-га лістапада – прыме «Енісей».