Найлепшыя гандбалісты Еўропы


У Кракаве адбылося лёсаванне раўнду плэй-оф на французскі, 2017-га года, чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчынскіх зборных. Беларусь сеялася з першага кошыку і атрымала сабе ніжэйрэйтынгавага суперніка – дружыну Латвіі.

Першы матч нашыя суайчыннікі згуляюць на сваёй пляцоўцы ў перыяд з 10 да 12 чэрвеня, а ўжо праз некалькі дзён пасля гэтага – двубой у адказ. На чэмпіянаце кантыненту–2016, які выгуляла зборная Нямеччыны, нашыя гандбалісты, нагадаем, занялі 10-ае месца, а латышы не прайшлі на «Еўра», аступіўшыся ў другім кваліфікацыйным раўндзе.

У фінальны дзень 12-га «Еўра» ў гісторыі, які праводзіцца з 1994 года, сустрэліся Нямеччына ды Іспанія. Матч быў далёка не самым выніковым на гэтым чэмпіянаце, а перамаглі немцы, 24:17, і сталі двухразовымі чэмпіёнамі кантыненту. Больш за ўсё тытулаў мае Швецыя – чатыры, тры – Францыя.

Найлепшым брамкаром прызналі галкіпера пераможцаў Андрэаса Вольфа, MVP (найбольш каштоўным гульцом) чэмпіянату назвалі іспанца Рауля Энтэр’ёса з ягонымі 19-цю мячамі ды 28-мю асістэнцкімі перадачамі. Беларус Барыс Пухоўскі – шосты з 37-мю галамі. З 34-ма адсоткамі надзейнасці наш брамкар Вячаслаў Салдаценка падзяліў тое ж шостае месца.