Надзея Саўчанка можа памерці


Украінскі афіцэр Надзея Саўчанка, якая застаецца ў расейскай турме, мае менш за тыдзень часу. Даўжэй арганізм папросту не вытрымае сухога галадавання – цвердзіць адзін з ейных адвакатаў. Ускладняецца сітуацыя і адмовай украінкі ад медычнага абследавання расейскімі дактарамі. І пакуль Крэмль трымае закладніцу далей за кратамі, свет працягвае ўсімі магчымымі сродкамі выказваць салідарнасць з Надзеяй.