Аб'ектыў 13.07.2017 Міліцэйскія дружыннікі будуць паляваць на дармаедаў?


Не толькі доблесная савецкая міліцыя, але і дружыннікі ахоўвалі грамадскі парадак у СССР. Адныя з задавальненнем надзявалі чырвоныя павязкі, іншыя як цяжар неслі гэты добраахвотна-прымусовы абавязак.

Назіраць за чысцінёй і спраўнасцю дарогаў, паведамляць у «органы» пра самагоншчыкаў ды іншых падазроных асобаў і, вядома, ва ўсім дапамагаць міліцыі… А перадусім спыняць хуліганства і злачынствы – такія абавязкі меў савецкі дружыннік.

Некалькі гадоў таму адрадзілі савецкую традыцыю ў Расеі

Пра неабходнасць дапамогі простых людзей міліцыянтам заявіў сёння і беларускі міністр унутраных справаў. Адмыслоўцы лічаць, што гэткай дадатковаю працоўнаю сілаю Ігар Шуневіч хоча вырашыць адразу дзве праблемы: кадравую і фінансавую:

«У міліцыі сапраўды вялікі недабор кадраў, я думаю, што як афіцэраў, гэтак і шараговых працаўнікоў міліцыі. «МУС спрабуе такім чынам зэканоміць свае бюджэтныя сродкі, якіх цяпер не хапае, бо няма прытоку людзей. І за кошт дружыннікаў будуць візуальна палохаць правапарушальнікаў», – упэўнены былы праваахоўнік Алег Волчак.

Менчукі абурыліся

«Шкада гэтых людзей, якіх пасля працы будуць прымушаць гэта рабіць замест таго, каб сям’ёй займацца».

«Мала таго што мы будзем утрымаць штат міліцыі дык яшчэ мусім бясплатна дапамагаць ці што?»

«Самі міліцыянты павінныя спраўляцца са сваёй працаю, ім за гэта плацяць».

– выказаліся жыхары беларускай сталіцы.

Мусяць самі спраўляцца, але не спраўляюцца

З вяртаннем савецкага панятку «дармаед» з’явілася патрэба аднавіць інстытут і тых, хто дармаедаў будзе пільнаваць.

Вольга Старасціна, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары