Аб'ектыў 29.04.2017 Міколу Статкевіча шукалі 16 гадзінаў


Экс-кандыдат на прэзідэнта знік увечары 28-га красавіка. Ягоны тэлефон не адказваў, як і не адказвалі на пытанні Марыны Адамовіч – дзе ейны муж – у аддзелах міліцыі ды судах сталіцы.

«Мне патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся намеснікам начальніка Ленінскага РАУС і паведаміў, што Статкевіч рашэннем суда Ленінскага раёну асуджаны на пяць содняў і знаходзіцца на Акрэсціна, – кажа Марына Адамовіч, жонка Статкевіча. – На мае пытанне, ці мушу я думаць, што вашыя супрацоўнікі падманвалі мяне, калі казалі ноччу, ён адказваць не стаў і паклаў слухаўку».

Мікалай Статкевіч ад імя Беларускага нацыянальнага кангрэсу заклікаў сабрацца на акцыі пратэсту 1-га траўня на Кастрычніцкай плошчы.

«Тое, што арыштавалі Статкевіча не адмяняе заяўленую Беларускім нацыянальным кангрэсам акцыю 1 мая а 14:00 на Кастрычніцкай плошчы, – кажа паэт Уладзімір Някляеў. – Мы тым больш павінны прыйсці на Плошчу, каб выказаць нашую салідарнасць з палітвязнямі, з тымі, хто сядзіць на сённяшні дзень за кратамі».

На іншае месца ды іншы час запрашалі грамадзянаў незалежныя прафсаюзы, якія заявілі шэсце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аднак Менскі гарвыканкам дазволіў толькі мітынг у парку Дружбы народаў.

Глядзіце рэпартаж Насты Ільіной пра тое, хто цяпер узначаліць пратэст.

Глядзі таксама
Каментары