Менскі гандбольны СКА выйшаў у трэці раўнд Кубка ЕГээФ


Менскі гандбольны СКА выйшаў у трэці раўнд Кубка ЕГээФ. У першым матчы армейцы на выездзе перамаглі галандскі „ВОлендам” 32:25, а ў сустрэчы ў адказ, якая адбылася на „Чыжоўка-арэне”, мы зноў адгрузілі суперніку тыя ж 32 мячы, у сваю ж браму гэтым разам прапусцілі крыху больш – 30.

Менскае хакейнае «Дынама» ў сваім чарговым чатырохматчавым выязном турнэ ўжо атрымала дзве перамогі з дзвюх магчымых без Любаміра Покавіча. Пасля вікторыі ў Новасібірску над мясцовай «Сібірру» 3:2 у оўвэртайме сёння «бела-блакітныя» давялі двубой у Новакузнецку да серыі пасляматчавых булітаў.

Першая ракетка свету Новак Джокавіч стаў пераможцам буйнога турніру АТП серыі «Мастэрз» у Шанхаі. У фінальным двубоі серб сустракаўся з 15-ым у планетарным спісе французам  Жо-Вільфрыдам Цонга.