Менскае «Дынама» у зацятай барацьбе перамагло ў КХЛ


Хакей

Менскае «Дынама» завяршыла год у рэгулярным сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі пераможным двубоем з дзейным уладальнікам Кубка Гагарына, санкт-пецярбургскім СКА з двума найлепшымі бамбардзірамі сезону ў складзе: форвардамі першай і другой пяцёрак – Іллём Кавальчуком і Мікітам Гусевым.


На моладзевым чэмпіянаце свету па хакеі з шайбаю ў Злучаных Штатах Амерыкі 29-га снежня гуляюцца дзве сустрэчы. Найбольшую ўвагу прыцягвае матч лідара секстэту А – Канады і зборнай гаспадароў, якія саступаюць геаграфічным суседзям тры пункты.

Гандбол

У 2018-м спаўняецца роўна 100 гадоў, як у Польшчу, а дакладней, у вёску Шчыпёрна, прыйшоў народжаны на мяжы XIX−XX стагоддзяў і ўжо вельмі папулярны да таго часу ручны мяч. Які, нагадаю, быў прыдуманы дацкімі футбалістамі на замену футболу для гульні ў зімовы час. Першай падзеяй у цэлым шэрагу святкаванняў векавога юбілею польскага гандболу стаў дэбютны «Турнір чатырох нацыяў», куды запрасілі і зборную Беларусі.

Алесь Пуціла, «Белсат»