Аб'ектыў 12.10.2017 Марш абураных беларусаў – праз тыдзень. Улады ўжо пачалі рэпрэсіі


Беларускі нацыянальны кангрэс рыхтуецца да чарговага пратэставага маршу, які мае адбыцца ў наступную суботу. У адрозненне ад ранейшых акцыяў, гэтым разам апаненты ўладаў робяць стаўку не на палітычныя, а на эканамічныя патрабаванні.

Улады адказалі тым, чым і заўсёды – арыштамі лідараў пратэсту

Акцыя супраць беларуска-расейскіх ваенных вучэнняў «Захад-2017» прайшла яшчэ 8-га верасня, але адміністратыўныя тэрміны яе ўдзельнікі атрымліваюць толькі цяпер. Учора на 15 содняў пасадзілі аднаго з арганізатараў другога Маршу абураных беларусаў – пратэсту супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў, які пройдзе ў наступную суботу – Яўгена Афнагеля. Напярэдадні, у праграме «Размова дня» «Белсату» ён заявіў, што патрабаванні годнага заробку самыя эвалюцыянуюць у палітычныя лозунгі.

Мінулым разам 17-га лютага Беларускі нацыянальны кангрэс вывеў на вуліцы сталіцы каля 3000 чалавек. Разам з працяглымі масавымі пратэстамі ў рэгіёнах гэта прымусіла ўлады пайсці на саступкі ды прыпыніць дзеянне гэтак званага падатку на дармаедства. Праўда, ужо пасля спаду пратэставай хвалі было заяўлена аб рыхтаванні новай рэдакцыі ўказу. За што і колькі будуць плаціць беларускія беспрацоўныя – стане вядома да 1-га лістапада.

Усевалад Шлыкаў, «Белсат», фота: Viktor Drachev / TASS / Forum

Глядзі таксама
Каментары