Аб'ектыў 03.02.2016 Марная перамога «Цмокаў»


Найгалоўнейшай інтрыгаю сённяшняга дня ў беларускім спорце была ці здолеюць менскія «Цмокі» выгуляць з неабходнаю розніцаю ў кіпрскага «АЭКу» і ўпершыню ў сваёй пакуль небагатай гісторыі прабіцца ў раўнд плэй-оф Еўракубку.

Распачалі менчукі з мінусу, і да сярэдзіны стартавай чвэрці саступалі суперніку два пункты. Затым нават тры. Але потым праклюнулася выніковасць. Цэнтравы Гэрэт Стац тройчы, Энтані Гільярд, Бранка Міркавіч ды Аляксандр Кудраўцаў двухпунктавымі кідкамі вывелі гаспадароў наперад, і першы перыяд «Цмокі» выгулялі 22:19. Яшчэ большы адрыў удаўся беларускай дружыне ў другой дзесяціхвілінцы. Перавага вырасла да 10 пунктаў, але далей – зноў расслабіліся. І першую палову саступілі 46:48. У выніку – перамога 86:84, якой, аднак, будзе недастаткова для выхаду ў плэй-оф.

Глядзі таксама
Каментары