Лукашэнка няўдала выпрошвае грошы


Беларускі рубель падае, беспрацоўе расце, заводы працуюць скарочаны тыдзень. Часовым ратаваннем можа быць чарговы крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонду, аднак Захад пакуль не спяшаецца зноў фінансаваць неэфектыўную беларускую сістэму. Таму ўлады Беларусі вяртаюцца да правераных двума дзесяцігоддзямі метадаў.