Крымінальная гісторыя ў вёсцы Арлянка


Выкраданне, пагоня, стрэляніна і затрыманне. Крымінальная гісторыя ў вёсцы Арлянка Маларыцкага раёну – паводле мясцовых праваахоўнікаў – цэлая спецаперацыя па затрыманні злачынца, нягледзячы на супраціў групы невядомых. Паводле фермерскай сям’і Бельчукоў – міліцэйская уседазволенасць.