ІП смуткуюць і салідарызуюцца


Досыць тыповая цяпер гісторыя супрацьстаяння прадпрымальніка і дзяржавы гэтым разам завяршылася не ў судзе, а на могілках. Былую індывідуальную прадпрымальніцу Таццяну Дупанаву праводзілі ў апошні шлях. Сваякі загінулай, а таксама іншыя ІПэшнікі прыйшлі развітацца з жанчынай, якая ўчора ў Гомлі выпала з 8-га паверху. Дробныя бізнесоўцы абвесцілі жалобу ды кажуць, што і самі даведзеныя да адчаю.