Хваля барацьбы з нязгоднымі па краіне


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/PY-y9UoRKCY”][vc_column_text]Кажаш пра фальсіфікацыі на выбарах і змагаешся з прапагандай – атрымай штраф. Хваля барацьбы з нязгоднымі ідзе па краіне. У канвеер беларускага правасуддзя, між іншых, патрапіла актывістка з паселішча Акцябрскі. Жанчына адважна зладзіла адзіночны пікет з плакатам аб фальсіфікацыях падчас выбараў.

У яе ёсць доказы, што выбары былі сфальсіфікаваныя. Але замест таго, каб прыняць гэтыя доказы да ведама, улады пастанавілі пакараць незалежную назіральніцу рублём. У паселішчы Акцябрскі прайшоў суд над актывісткай Аленай Луцковіч, якая 30 кастрычніка зладзіла на мясцовым рынку адзіночны пікет з плакатам аб фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. За спробу распавесці праўду назіральніца атрымала 2 мільёны 700 тысяч штрафу.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]