Гомелец выйшаў на адзіночны пікет, бо не можа знайсці працы


Некаторыя з беспрацоўных гучна заяўляюць пра сваю праблему. У Гомлі ў цэнтры гораду мужчына выйшаў з таблічкаю з надпісам «Дапамажыце знайсці працу». Аляксандр Лебедзеў нядаўна вызваліўся з турмы і ўжо 4 месяцы не можа знайсці работы.

Мужчына мае адукацыю будаўніка, але ў цэнтры занятасці яму нічога не прапаноўваюць. Жыццё давяло здаровага чалавека, здольнага працаваць, да жабрацтва. Аляксандр Лебедзеў трапіў у абʼектыў нашых камераў. Сумныя кадры, якія адлюстроўваюць рэальную эканамічную сітуацыю ў Беларусі. Калі нехта можа дапамагчы Аляксандру Лебедзеву з працай, тэлефануйце па нумары +37529 9786061.

«Белсат»