Элітна-крызісныя аўта чыноўнікаў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/8tkdK4_FoJY”][vc_column_text] У існай сітуацыі калі падае курс рубля, а ў эканоміцы сапраўдны крызіс, чыноўнікі досыць часта кажуць, што патрэбна ашчаджаць кожную капейку. Але заклікаюць гэта рабіць грамадзянаў, самі ж у гэты час для сябе надалей набываюць службовыя эксклюзіўныя аўты. Тэндэры на каштоўныя аўтамабілі для кіраўнікоў некаторых дзяржаўных установаў працягваюць шакаваць.

Турбаваны бензінавы рухавік на 150 конскіх сілаў. Гэта аўтамабіль бізнес-класу «Пэжо 508». Менавіта такі набытак можа сабе дазволіць «Віцебскаблгаз» – адно з беларускіх даволі паспяховых прадпрыемстваў. Арганізацыя ўжо абвесціла тэндар і суму – чатырыста восемдзесят мільёнаў рублёў. Планаваны выдатак выклікаў абурэнне жыхароў Віцебску.

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]