«Дынама» не вытрывала «Сібір»


Менскае «Дынама» працягвае сезон у рэжыме нон-стоп і сёння падоўжыла хатнюю серыю двубоем супраць вельмі нязручнага для сябе клубу «Сібір», што афіцыйна рэпрэзентуе Новасібірскую вобласць Расеі і лідаруе ва Усходняй Канферэнцыі ўсцяж. А ўзначальвае каманду ў якасці галоўнага трэнера беларус Андрэй Скабелка.

Не будзем забываць, што «Сібір» – на рэдкасць нязручны супернік для менчукоў і дагэтуль на «Менск-арэне» ніколі не саступала. А з 14-ці вочных сустрэчаў паміж дружынамі ў гісторыі КХЛ «Дынама» дасталіся толькі тры перамогі ў асноўны час і адна ў оўвэртайме. Акурат па-за межамі асноўнага часу менчукі ўзялі скрайні двубой гэтых дружынаў на пляцоўцы суперніка 17 кастрычніка, калі, пасля адстаўкі Любаміра Покавіча, каманду ў турнэ павёз Андрэй Кавалёў. Сёння ён па-ранейшаму выканальнік абавязкаў, а «зубры» пацвердзілі сваё лідарства ў лізе па прагуляных першых перыядах, саступіўшы 0:1. Але трэцюю дваццаціхвілінку «зубры» выцягнулі, але, выйшаўшы наперад, не ўтрымалі пераможнага выніку і гульня перайшла ў оўвэртайм.