Дык упусцілі ці падрапалі: што здарылася на АЭС?


Дыпламатычны скандал разгараецца вакол беларускай атамнай электрастанцыі. Урад Літвы ўручыў беларускаму дыпламату ноту ў сувязі з меркаваным інцыдэнтам на будаўнічай пляцоўцы АЭС і звярнуўся да Еўразвязу з просьбай аб падтрыманні. Адказныя за будаўніцтва ў Астраўцы спрабуе збіць напал жарсцяў і запэўніваюць: на рэактары проста сцерлася фарба.