Dranikland: у Магілёве прайшло свята традыцыйнай беларускай стравы


Нацыянальная кухня, прэзентацыя эскізу помніку «Маладой бульбе» ды «Залатая тарка», якую ўручылі адной з кавярняў гораду за самыя смачныя дранікі. У Магілёве прайшло свята традыцыйнай беларускай стравы – «Дранік-фэст». Арганізатарам імпрэзы выступіў Цэнтр гарадскіх iнiцыятываў, які праводзіць фэст ужо другі раз.