Дэкрэт аб дармаедах наадварот. Чаму беларусы не могуць вярнуць грошай?


Чатыры візіту ў падатковую інспекцыю, збор даведак, паходы ў сельсавет – Пётр Мігурскі ад сакавіка дамагаўся вяртання падатку на дармаедства. Вайна з падатковаю, як ён гэта называе, скончылася паспяхова – на пачатку лета ён атрымаў на картку свае Br 360.

Заслугі Мігурскага ў вёсцы Дабрэйка ўсе ведаюць

Былы старшыня калгасу з 10-гадовым стажам дацэнта ва ўніверсітэце, уласнік гаспадаркі на прысядзібным участку. Праз апошняе мужчына, які да таго ж цяпер пенсіянер, плаціць падатак не мусіў. Чаму ж заплаціў несправядлівы збор? Навуковец і эканаміст, Мігурскі часта падарожнічае за мяжу.

Паводле распараджэння Лукашэнкі ад 5-га ліпеня, вярнуць падатак могуць тыя грамадзяне, што сёлета працавалі прынамсі 183 дні, дасягнулі пенсійнага ўзросту, або зʼяўляюцца інвалідамі.

Падатак пакуль вяртае вельмі мала людзей

Зноўку звязацца з бюракратычнай сістэмай пастанавіў жыхар Гомля Станіслаў Белікаў, які чакае вяртання грошай. Прычыны заняцца гэтым для яго былі відавочныя.

«Сёння ў Беларусі гэта не самыя апошнія грошы, многія людзі нават такога заробку не маюць», – тлумачыць Станіслаў.

Але пакуль праваабаронцы, юрысты, апазіцыя настойваюць на поўнай адмене дэкрэту, ва ўрадзе ламаюць галаву над зменамі ў законе, пра адмену гаворкі не вядзецца. Але абяцаюць зрабіць стаўку на дапамогу ў працаўладкаванні. Абяцанне амбітнае, калі ўлічыць, што ў вызначальных галінах – прамысловасць, будаўніцтва, сельская гаспадарка – працягваюцца масавыя скарачэнні працоўных.

Таццяна Рэут, «Белсат»