Аб'ектыў 10.02.2018 ДАІшнікі спужаліся «Белсату» і ўцяклі. Рэпартаж пра суперзорку з аграгарадка Каплічы


Незалежная кандыдатка на дэпутатства ў Капліцкі сельскі савет Роза Стрэльчанка напярэдадні сустрэлася з аднавяскоўцамі. Не перашкодзіла спатканню і пільная ўвага міліцыі.

Праваахоўнікі, якія, праўда, кінуліся на ўцёкі пры набліжэнні аб’ектыву камеры, суправаджалі журналістаў, падчас сустрэчы кандыдаткі на дэпутатства Розы Стрэльчанкі з выбарнікамі.

Спатканне, якое адбылося напярэдадні ў аграгарадку Каплічы, што ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці, пацвердзіла – мясцовыя гатовыя аддаць галасы за беспартыйную, непраўладную, але і не апазіцыйную прэтэндэнтку на дэпутатства ў мясцовы сельсавет.

Падрабязнасці ў відэа!

Лола Бурыева, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары