Аб'ектыў 16.06.2017 Без школы, крамы і шпіталя. Аварыйны мост зрабіў жыццё вяскоўцаў невыносным


Жыццё на два берагі. Мост, што злучаў дзве вёскі на Берасцейшчыне, Ставы і Агароднікі, прызналі небяспечным і забаранілі аўтам па ім ездзіць. Пакуль там можна хадзіць пешшу, але мясцовыя ўлады паабяцалі дэмантаваць канструкцыю цягам месяца-двух. Што ж рабіць мясцовым жыхарам? Напрыклад, царква ёсць толькі ў Агародніках, а школа, крама і медпункт – толькі ў Ставах.

Мясцовыя чыноўнікі пра гэтую праблему ведаюць, але зрабіць нічога не могуць

Мост – на балансе памежнай групы «Берасце». Зачыняюць жа яго – на распараджэнне камандзіра памежнага атраду падпалкоўніка Ігара Гутніка.

«З боку памежнікаў ніякіх прапановаў не было, у іх ідзе добраўпарадкаванне беларуска-ўкраінскай мяжы, усе сродкі ідуць туды. Мы на ўсіх узроўнях спрабуем пасунуць гэтую сітуацыю, ну, на баланс спісаны мост, каму яго перадаць? Хто яго прыме?», – дзеліцца Віктар Паляшчук, старшыня Воўчынскага сельсавету.

Памежнікі толькі паціскаюць плячыма

Са словаў настаяцеля царквы айца Васілія, палкоўнік Ігар Гутнік асабіста паабяцаў яму перад дэмантажам перадаць мост на баланс прынамсі раённых уладаў, каб тыя знайшлі магчымасць яго адрамантаваць, але падобна, што словы застаюцца толькі словамі.

Настасся Храловіч, «Белсат», фота: Ірына Шэпелевіч / bk-brest.by

Глядзі таксама
Каментары