Беларусы атрымалі бронзу на чэмпіянаце Еўропы па плаванні


Плаванне

У апошні дзень чэмпіянату Старога свету па плаванні на кароткай вадзе, што завяршыўся ў Капенгагене, беларуская мужчынская каманда стала ўладальніцаю бронзавых узнагародаў.

У камбінаванай эстафеце 4 па 50 метраў нашыя плыўцы Павел Санковіч, Ілля Шымановіч, Яўген Цуркін і Антон Латкін фінішавалі трэцімі. Перамагла тут з сусветным рэкордам дружына Расеі, срэбра дасталася італьянцам.

Беларусы трапілі ў фінал з кваліфікацыі з найлепшым часам. У галоўным старце заключныя 50 метраў вольным стылем у нас плыў Антон Латкін, які змагаўся з Уладзімірам Марозавым і Люкай Дота на роўных не змог. На рахунку нашых спартоўцаў на чэмпіянаце Еўропы яшчэ адно срэбра ў змяшанай эстафеце – а яго аўтарамі сталі вышэй названыя Санковіч і Шымановіч, а таксама Настасся Шкурдай і Юлія Хітрая.

Таэкўандо

19-ы міжнародны турнір па таэкўандо пад назваю «Адкрыты кубак сталіцы» закончыўся ў Менску, а ўдзел у ім узялі спартоўцы адразу ў трох узроставых катэгорыях: дзеці, кадэты, юніёры. Менавіта з гэтых спаборніцтваў таэкўандысты і пачынаюць свой рост да зорак сусветнай велічыні.

Футбол

Матчам паміж «Лейпцыгам» і «Гэртай» скончыўся 17-ы тур чэмпіянату Нямеччыны па футболе ў Бундэслізе. Родныя сцены не дапамаглі камандзе з Ляйпцыгу, якая ў цікавым двубоі зазнала паразу 2:3.

Хакей

Сталічнае хакейнае «Дынама» пакідае Раман Дзюкаў. Кантракт абаронцы зборнай Беларусі з клубам быў скасаваны на згоду бакоў. Дзюкаў папоўніў склад «зуброў» мінулым летам, і ў дэбютным для сябе Кахаэлаўскім сезоне правёў 20 матчаў, у якіх адзначыўся адным выніковым пасам пры паказніку карыснасці -4. Дзюкава двойчы змяшчалі ў спіс адмоваў «, але гульца ніхто не забраў. Нагадаю, што крыху раней «бела-блакітныя» развіталіся з форвардам Аляксандрам Кулаковым.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Scanpix Denmark / Reuters / Forum