Аб'ектыў 08.01.2018 «Аustralian open» блізка: Сабаленка пачала з перамогі, Азаранкі не будзе ўвогуле


Тэніс

Арына Сабаленка ўдала распачала заключны перад адкрытым чэмпіянатам Аўстраліі турнір там жа на Зялёным кантыненце, толькі ў горадзе Гоўбарт. 69-я ракетка свету нанесла паразу канадцы Эжэні Бушар, з якой раней не сустракалася, і адкрыла лік у асабістых двубоях. Сёння пасля гадзіны і сямнаццаці хвілінаў Сабаленка была лепшаю 6:4, 6:3.

А двухразовая чэмпіёнка першых у годзе спаборніцтваў з серыі «Вялікага шлема» – адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе – беларуска Вікторыя Азаранка працягвае судовы разбор з нагоды апякунства над ейным сынам і на «wild card» да турніру «Аustralian open 2018» вымушаная была адказаць адмоваю, пра што сёння афіцыйна паведаміла. Замест яе месца ў сетцы гэтага мэйджару атрымала грамадзянка Харватыі ды Аўстраліі 24-гадовая Айла Тамлянавіч, якая мае 108-ы рэйтынг у Жаночай тэніснай асацыяцыі.

Гандбол

Гандбалісты Нацыянальнай зборнай Беларусі правялі другі падрыхтоўчы да чэмпіянату Еўропы ў Харватыі турнір. Гэтым разам іх ізноў запрасілі на іспанскі 43-і «Мемарыял Дамінга Барсэнаса».

Баскетбол

Менскія «Цмокі», як мы паведамлялі, няўдала стартавалі ў новым годзе, саступіўшы пункт клубу «Зеніт» на сваёй пляцоўцы. Але спартовы дырэктар каманды Ягор Мешчаракоў заўважыў у гэтым не толькі адмоўнае.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters

Глядзі таксама
Каментары