Апазіцыя правяла акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў


«Вярнуць скрадзеныя выбары замест фарсу, які ладзіць кіроўны рэжым», – заклікалі на Кастрычніцкай плошчы сталіцы больш за дзвесце ўдзельнікаў пратэсту. Паслявыбарчая акцыя-шэсце экс-кандыдатаў на прэзідэнцтва Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Някляева мае стаць пачаткам іхнае кампаніі для правядзення новых выбараў у Палату прадстаўнікоў.