Аб'ектыў 06.09.2017 Алексіевіч атрымала ў Польшчы вялікую ўзнагароду


Чарговае замежнае прызнанне ў бок беларускай набэлянткі. Падчас Эканамічнага форуму ў польскай Крыніцы Святлана Алексіевіч атрымала Узнагароду «Новая культура – Новай Еўропы» імя Станіслава Вінцэнза. Падчас сваёй пераможнай прамовы пісьменніца ў чарговы раз закранула тэму няпростай трансфармацыі нашага рэгіёну пасля развалу Савецкага саюзу.

Разам з прэміяй пісьменніца атрымала грашовую ўзнагароду памерам Eur 9,5 тыс. А пры нагодзе наведала і сваіх чытачоў у Кракаве. Налета ў Польшчы выйдзе ўжо трэцяе выданне кнігі Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча».

Глядзі таксама
Каментары