Акцыі недармаедаў прайшлі ў Слоніме і Баранавічах


І праз некаторы час на прыступках будынку з’явіўся старшыня гарвыканкаму Алег Таргонскі.

Жыхары гораду пытанні задавалі з ўсёй рэзказцю і абурэннем, што назапасіліся.

Відавочна, што самая балючая тэма для людзей, – гэта адсутнасць працы ў 50-тысячным горадзе. Чыноўнік запэўніў, што мясцовыя ўлады працуюць над стварэннем дзвюх соцень працоўных месцаў. На заўвагу прысутных, што гэта мала, Таргонскі прапанаваў шукаць заробкаў у іншым рэгіёне краіны – а менавіта на будоўлі атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

Натуральна, было і патрабаванне адмяніць Дэкрэт аб сацыяльным утрыманстве.

Мясцовыя актывісты ацэньваюць гэтую сустрэчу пазітыўна, але красамоўнасці ды абяцанняў галоўнага гарадскога чыноўніка – недастаткова.

«Спадзяюся, што гэта не апошняе, бо мяняць сітуацыю трэба. Бо проста спусціць пару гэта добра, але не добра скажам так. Трэба мяняць сітуацыю», – кажа Алесь Масюк, грамадскі актывіст

Змяніць сітуацыю жадаюць і жыхары Баранавічаў. Нягледзячы на затрыманні мясцовых актывістаў, на плошчу Леніна выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Акцыя незаўважанай не засталася.

«Такое адчуванне, што ў нашай любімай міліцыі сёння мітынг, таму што іх напэўна больш чым нас сёння».

Скарачэнні, адсутнасць працоўных месцаў, прапановаў няма нават на біржы працы. Праблемы Баранавічаў сугучныя сітуацыі, у якой аказаліся тысячы беларусаў у розных кутках краіны.

Шмат хто кажа, што выключна эканамічнымі патрабаванні яны ўжо не абмяжуюцца.

Апроч сілавікоў у штацкім, ніхто з уладаў паказавацца перад пратэстоўцамі не пажадаў.

Таццяна Рэут, belsat.eu