Аб'ектыў 10.04.2017


Гімнастыка

Тры ўзнагароды рознага гатунку, менавіта з такім скарбам вярнуліся на радзіму беларускія грацыі з чарговага этапу Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, што праходзіў у італьянскім Пэзара. Прычым усе яны на рахунку адной нашай спартоўкі – Кацярыны Галкінай.

Тэніс

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі паўфінальнай стадыі Кубка Дэйвіса, а таксама каманды, якія ў плэй-оф паспрачаюцца, каб трапіць у Сусветную групу. Менавіта барацьбу за эліту сёлета ў верасні павядзе і беларуская дружына, якая з агульнымі 3:1 перамагла аўстрыйцаў у матчы другога кола першай групы Еўрапейска-Афрыканскай зоны.

Хакей

У НХЛ скончыўся рэгулярны чэмпіянат, і сталіся вядомыя ўсе ўдзельнікі плэй-оф. Серыя булітаў спатрэбілася ў сустрэчы, дзе «Філадэльфія» 4: 3 перамагла «Караліну», аднак ніводная з камандаў далей не прайшла. «Анахайм» толькі ў оўвэртайме даціснуў «Лос-Анджэлес» 4: 3 і ўжо ў плэй-оф будзе супрацьстаяць «Калгары».

Фота: Mike Blake / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары