Аб'ектыў 05.04.2017 Агляд спартовых навінаў


Валейбол

Зборная Беларусі па валейболе (узрост дзяўчат не перавышае 18-ці гадоў) перамагла ўжо ў трох матчах на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у галандскім Арнэме.

Футбол

У чарговым туры англійскай футбольнай Прэмʼер-лігі «Манчэстэр Юнайтэд» на родным «Олд Трафард» толькі ў дабаўлены арбітрам час выратаваўся ад паразы. Лік на 22-ой хвіліне адкрыў гулец «Эвэртана» Філ Джагелка, а на чацвёртай дабаўленай Златан Ібрагімавіч з пенальці раўнавагу аднавіў. Менш чым праз гадзіну распачнецца матч туру, у якім лідар турнірнай табліцы «Чэлсі» на «Стэмфард Брыдж» прыме «Манчэстэр Сіці».

Хакей

Падыходзіць да свайго заканчэння рэгулярны чэмпіянат НХЛ. Некаторыя клубы ўжо забяспечылі сабе месца ў плэй-оф і таму могуць крыху разняволіцца, астатнія ж вядуць барацьбу за траплянне ў накаўт-раўнд, аднак не ўва ўсіх гэта атрымліваецца. Лідар турнірнай табліцы на Усходзе «Вашынгтон» у гасцях быў мацнейшы за «Таронта» 4:1.

Фота: bvf.by

Глядзі таксама
Каментары