Агляд спартовых навінаў


Барацьба

Якім незвычайным і драматычным бывае лёс чалавека ўвогуле і спартоўца ў прыватнасці. Грузін Гено Петрыяшвілі ў 11-ці гадовым узросце быў выкрадзены на Радзіме з мэтаю выкупу паўднёвымі асецінамі і тры месяцы правёў у палоне. Здаецца, для дзіцяці незагойная рана на ўсё жыццё. Але таленавіты хлопец, які 1 красавіка адзначыць сваё 23-х годзе выдзюжыў пасля гэтага тытулы леташняга чэмпіянату Еўропы па вольнай барацьбе сярод сеньёраў, двойчы быў «бронзавым» прызёрам чэмпіянатаў свету, а летась, таксама, стаў трэцім на Алімпійскіх Гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

Хакей

Гарадзенскі «Нёман» гатовы вярнуць тытул чэмпіёна Беларусі па хакеі з шайбаю ў Экстралізе. У гэтыя хвіліны дружына пад кіраўніцтвам Сяргея Пушкова праводзіць чацвёрты і, магчыма, заключны двубой сёлетняга сезону ў беларускім чэмпіянаце гэтага сезона.

Як ні ўпарціўся яраслаўскі «Лакаматыў», але светлы шлях па раўндзе плэй-оф «Кубка Гагарына – 2017» не скончыўся заваяваннем пуцёўкі ў галоўны фінал. То бок, «чыгуначнікі» не паўтарылі свайго поспеху з дэбютнага сезону лігі, калі гулялі пад кіраўніцтвам фінскага адмыслоўцы Кары Хэйкіля.

Фота: unitedworldwrestling.org