Агляд спартовых навінаў


Баскетбол

У чарговым туры Адзінай лігі ВТБ на паркеце сышліся аўтсайдары турніру: менскія «Цмокі» ў гасцях сустракаліся з талінскім клубам «Калеў». Гэта быў першы двубой менскай каманды пасля таго, як яе пакінуў Дру Джойс, а таму наш галоўны трэнер Ігар Грышчук быў вымушаны змяніць першую пяцёрку.

Футбол

Бастыян Швайнштайгер пакідае «Манчэстэр Юнайтэд», пра гэта сёння афіцыйна паведаміла кіраўніцтва клубу. 32-ухгадовы паўабаронца, які раней выступаў за зборную Нямеччыны, працягне сваю гульнявую кар’еру за акіянам, а дакладней – у ЗША, і будзе абараняць колеры клубу «Чыкыга Файр».

Хакей

Гульнявы дзень у Нацыянальнай хакейнай лізе быў рэпрэзентаваны шэрагам матчаў. Усё горш складваюцца справы ў «Лос-Анджэлесу», які ў 2012-ым і 14-ым гадах выгульваў Кубак Стэнлі. Цяпер «каралі» ў турнірнай табліцы на «Захадзе» на восьмым радку, а ў чарговым туры зазналі гасцявую паразу 0:2 ад «Эдмантану».

Фота: bc-tsmoki.by