У час нашага галоўнага выдання гуляецца першы паўфінал на турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі ў амерыканскім Маямі з прызавым фондам больш за 6 мільёнаў 800 тысяч долараў. На корце – расейка Святлана Кузняцова і Тымэя Бачынскі са Швейцарыі.
Мужчыны традыцыйна на раўнд агулам адстаюць, і ў Маямі яшчэ не ўсе паўфіналісты вядомыя.
У Кубку Гагарына Кантынентальнай хакейнай лігі сёння стаў вядомы другі фіналіст. Упершыню за залатыя ўзнагароды пазмагаецца маскоўскі ЦСКА.