Агляд спартовых навінаў 27.09.2016


Хакей

Сталічнае «Дынама» працягвае перамагаць у выязным турнэ КХЛ. Пасля сухой перамогі 3:0 над аднаклубнікамі з Масквы «зубры» адправіліся ў Казань, дзе ім супрацьстаяў двухразовы ўладальнік Кубка Гагарына «Ак Барс».

Футбол

У апошнім матчы 23-га туру чэмпіянату краіны па футболе ў найвышэйшай лізе «Гарадзея» на сваім полі сустракалася з берасцейскім «Дынама», што набрала хаду. Першы тайм праходзіў у роўнай барацьбе і ніводная з камандаў не хацела аддаваць ініцыятывы суперніку.

Футбол: Ліга Чэмпіёнаў

Ліга Чэмпіёнаў вяртаецца на футбольныя палі Еўропы. Сёння ўвечары будзе згуляны шэраг матчаў другога туру групавога этапу. З нашых суседзяў на свае арэны выйдуць 2 клубы. Варшаўская «Легія» паспрабуе рэабілітавацца за гасцявы разгром ад «Барусіі» 0:6 і згуляе з партугальскім «Спортынгам». ЦСКА ў Маскве будзе супрацьстаяць англійскаму «Тотэнхэму».

Баскетбол

Сталічныя «Цмокі» згулялі сёння першы афіцыйны матч у новым сезоне і ў новым еўрапейскім турніры – Лізе Чэмпіёнаў. На групавым этапе тут возьмуць удзел 40 клубаў. Нашая каманда стартавала з самай пачатковай стадыі – з першага кваліфікацыйнага раўнду. На выедзе мы сустракаліся з балгарскім клубам «Рылскі» і перамаглі… Матч у адказ – ужо ў чацвер у Менску.

Фота – ak-bars.ru