Агляд спартовых навінаў


Біятлон

Дар’і Домрачавай варта было толькі аднойчы памыліцца пры стральбе, каб збіліся рытм, тэмп, агульная стройнасць, што прывяло не толькі да страты ёй першай пазіцыі ў гонцы пераследу, але і да неўтрымання другога месца на этапе Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Гохфільцэне.

Пераможца сённяшняга пераследу Настасся Кузьміна са Славаччыны абышла Дарʼю яшчэ раней, калі чыста адстралялася пры другой стойцы. А Домрачава, хоць і значна хутчэй вяла агонь, але заехала на штрафное кола пасля заключнай стральбы.

Хакей

Зусім страх згубілі, скажуць па-народнаму проста заўзятары хакейнага менскага «Дынама», і будуць мець рацыю, ацаніўшы чацвёртую запар, але цяпер ужо хатнюю паразу каманды.

Сёння менскі клуб з лікам 1:3 саступіў аднаклубнікам з Рыгі.

Фотаздымак на застаўцы да відэа biathlonworld.com