Агляд спартовых навінаў 24.02.2016


Самая паспяховая гульнявая каманда нашай краіны – нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі па баскетболе выйшла на першае месца ў групе G кваліфікацыйнага турніру да чэшскага ЕЎРА-2017.

Біятлон

У расейскай Цюмені распачаўся чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Ці не ўпершыню за Беларусь у мікставай камандавай эстафеце не бегла ніводнага выхаванца нашай школы біятлону.

Хакей

Першыя чвэрцьфіналы згулялі сёння ў Экстралізе чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбаю. «Шахцёр» у Салігорску перагуляў «Ліду» 6:1, «Юнацтва» у Менску было мацнейшае за «Хімік-СКА» з Наваполацку 3:0, гарадзенскі «Нёман» перагуляў «Дынама» (Маладзечна) 1:0, а «Гомель» правёў цяжкі бой супраць жлобінскага «Металурга» з лікам 4:4. У Кубку Гагарына КХЛ «Сібір» ізноў нанесла паразу ўладзівастоцкаму «Адміралу», цяпер усухую, 4:0, а «Авангард» другі раз быў мацнейшы за «Нефтехимик» 4:2.