Агляд спартовых навінаў 23.09.2016


Тэніс

Не доўга працягвалася казка 107-й ракеткі свету Аляксандры Сасновіч на буйным жаночым тэнісным турніры ў Токіа. Пасля таго, як беларуска выбіла з барацьбы шостую ракетку свету Караліну Плішкаву, ужо ў чвэрцьфінале – сустракалася з 66-м нумарам рэйтынгу WTA, гаспадыняй кортаў Наомі Осакай.

Хакей

У Экстралізе чэмпіянату краіны па хакеі адбыліся матчы чарговага туру. У сталіцы менскае «Юнацтва» сустракалася з «Гомлем» 4:1. Улетку ў клубу з берагоў Сожа адбыўся шэраг зменаў, і пакуль не вядома, як яны паўплываюць на месца каманды паводле вынікаў рэгуляркі.

Тым часам за акіянам, у Злучаных Штатах Амерыкі, скончыўся групавы этап хакейнага Кубка свету, і сталі вядомыя ўдзельнікі паўфінальнай стадыі. Расея ў апошнім двубоі папярэдняга этапу сустракалася з камандай Фінляндыі. Для нашых суседзяў, каб працягнуць барацьбу на турніры, неабходна было толькі перамагаць.

Фота – Reuters