Аб'ектыў 23.06.2016 Агляд спартовых навінаў 23.06.2016


Лёгкая атлетыка

Срэбны прызёр Пекінскай Алімпіяды, двухразовы чэмпіён Еўропы Андрэй Краўчанка прапусціць Алімпійскія гульні ў Рыа. Прычына – абвастрэнне траўмы нагі. Лёгкаатлету ў Хельсінкі зрабілі ўжо чацвёртую аперацыю на ахіле.

 Футбол

Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі стадыі 1/8 фіналу футбольнага першынства Еўропы. У апошні дзень групавога этапу адносіны высвятлялі апошнія два квартэты. У групе Е сінхронных перамог з аднолькавым лікам 1:0 дабіліся Ірландыя і Бельгія над Італіяй і Швецыяй адпаведна. Наладаваная на барацьбу Ірландыя ўвесь двубой валодала значнаю тэрытарыяльнаю ды гульнёвай перавагай. Трэцяе месца і гульня ў плэй-оф з французамі пакідае ірландцам не так шмат шанцаў. Адсюль далей крочаць адразу тры каманды: італьянцы і бельгійцы, якія набралі па 6 балаў, а таксама дружына Ірландыі, на яе рахунку прахадныя 4 балы.

 Фіналісты «Копа Амерыка»

Зборная Чылі – другая ўдзельніца фіналу Кубка Амерыкі па футболе. У Чыкага ў паўфінальным двубоі чылійцы з сухімі 2:0 нанеслі паразу Калумбіі. Прычым абодва галы былі забітыя ўжо на пачатку сустрэчы: на 7-ай хвіліне вызначыўся Чарлес Арангіс, а на 11-й Хасэ Фуэнсаліда. Калі ў першым тайме ўсё было ясна і зразумела, то ў другім здарылася незвычайнае: з-за навальніцы яго пачатак адклалі амаль на дзве з паловай гадзіны. Нас чакае паўтарэнне мінулагодняга фіналу «Копа Амерыка». Тады Чылі і Аргентына згулялі ўнічыю 0:0, а ў серыі пенальці перамога была на баку чылійцаў, 4:1.

Фота – interfax.by

Глядзі таксама
Каментары