Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Двума матчамі ў Чырвонай групе працягнуўся сёння чацвёрты гульнявы дзень выніковага чэмпіянату Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Сінгапуры. Спачатку шостая ў рэйтынгу ВТА датчанка Каралінэ Вазняцкі разграміла першую ракетку свету румынку Сімону Халеп – 6:0, 6:2. А затым украінка Эліна Світоліна саступіла францужанцы Каралін Гарсія 7:6, 3:6, 5:7.

Футбол

«Манчэстэр Юнайтэд» атрымаў камфортную перамогу над «Сўонзі» на яго полі з лікам 2:0 у 1/8 фіналу Кубка англійскай лігі. Гэты гасцявы двубой Жузэ Мурынню і кампанія правялі значна больш упэўнена, чым папярэдні прагуляны 1:2 матч з ««Гадэрсфілдам».

Хакей

Шэраг сустрэчаў згулялі ў чарговым туры Нацыянальнай хакейнай лігі амерыканскія «Пітсбург» і «Эдмантан». Для выяўлення пераможцы ў двух матчах клубам не хапіла трох перыядаў гульнявога часу, а таксама дадатковай пяціхвілінкі, а ў выніку ўсё вырашылася ў булітнай серыі, а адзін двубой скончыўся ў оўвэртайме.

Баскетбол

У Ізраілі сталічныя баскетбольныя «Цмокі» праводзяць матч першага раўнду групавога этапу Кубка ФІБА. Супернік дружыны Круцікава – клуб «Бнэй Герцлія». Сустрэча перакрочыла свой экватар, але пра вынікі матчу ў наступным выданні навінаў спорту на «Белсаце».

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Jeremy Lee / Reuters / Forum