Агляд спартовых навінаў


Біятлон

І трэцяга месца ў спрынтарскай гонцы мужчынаў на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне ў карэйскім Пхёнчхангу хапіла французу Мартэну Фуркаду, каб датэрмінова выгуляць у шосты раз запар агульны залік і чакаць атрымання «Крыштальнага глобуса» і зраўняўся па колькасці гэтых тытулаў з нарвежцам У́ле Эйнарам Б’ёрндаленам. Але нарвежац браў гэтыя глобусы з перапынкамі.

Лыжы

У пятніцу на чэмпіянаце свету па лыжным спорце, які прымае фінскі Лахці, адбылася мужчынская эстафета 4 па 10 кіламетраў, у якой першынствавала Нарвегія.

Хакей

Адразу два паўфіналісты Усходняй канферэнцыі Кубка Гагарына Кантынентальнай хакейнай лігі вызначыліся ў адзін дзень. Дзейны чэмпіён – магнітагорскі «Металург» разнёс «Кунь-Лунь» з Кітаю 8:2 выгуляў серыю 4:1.

Фота: Andrei Anosov / Russian Biathlon / TASS / Forum