Агляд спартовых навінаў


Біятлон

За год да Гульняў 23-яй Белай Алімпіяды ў карэйскім Пхёнчхангу стартаваў сёмы этап Кубка планеты па біятлоне. На спрынтарскую гонку жанчын заявілі ўсіх наймацнейшых на сёння прадстаўніцаў Беларусі, але яны задаволіліся толькі месцамі на мяжы другога-трэцяга дзясяткаў. Надзея Скардзіна, якая была найлепшая з прадстаўніцаў Беларусі амаль ува ўсіх гонках сезону і, найперш, у спрынтарскіх, цяпер з адным штрафным колам фінішавала 22-ая, акурат за сяброўкамі з каманды і чэшкаю Габрыелаю Коўкалавай.

Футбол

Галоўны трэнер іспанскага футбольнага клубу «Барсэлона» Луіс Энрыке пасля яркай перамогі каталонцаў над прадстаўніком малой Радзімы адмыслоўца – хіхонскім «Спортынгам» у 25-м туры Ля Лігі 6:1 абвесціў, што мае намер скончыць супрацоўніцтва з «блаўгранас» наступным летам. З клубам, куды прыйшоў у 2014-м.

Тэніс

Роджэр Фэдэрэр упершыню выйшаў на корт пасля таго, як у студзені ў Мельбурне 18-ы, рэкордны раз раз выгуляў турнір «Вялікага Шлема». І адразу вымушаны быў саступіць.

Фота: Andrei Anosov / Russian Biathlon Usource / TASS